Аляксандр Бадак працаваў пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі (1990–1991), рэдактарам аддзела, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1991–2001), рэдактарам аддзела часопіса «Полымя» (2001–2002), загадчыкам аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (2002–2009). У 2009–2014 гадах – галоўны рэдактар часопіса «Нёман». Адначасова ў 2009–2012 гадах – першы намеснік дырэктара РВУ «Літаратура і мастацтва». У 2012–2015 гадах – намеснік дырэктара РВУ Выдавецкі дом «Звязда». У 2014–2015 гадах – галоўны рэдактар часопіса «Полымя». З 2015 года Аляксандр Мікалаевіч з’яўляецца дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Першыя вершы Алеся Бадака з’явіліся ў газеце “Піянер Беларусі” ў 1979 годзе. З 1982 года паэт стаў актыўна друкавацца ў розных перыядычных выданнях, яго творы змяшчаліся ў калектыўных зборніках «Маладыя галасы», «Вусны», «Дзень паэзіі», «Тутэйшыя», гучалі ў радыёперадачах «Жывое слова», «Рамантыкі» і інш.
Алесь Бадак быў удзельнікам семінара маладых літаратараў у Каралішчавічах 1982 года і Усесаюзнага фестывалю маладых паэтаў у Алма-Аце 1987 года. Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1990 года (цяпер у Саюзе пісьменікаў Беларусі).
Аўтар паэтычных зборнікаў «Будзень» (1989), «За ценем самотнага сонца» (1995), «Маланкавы посах» (2004). Для дзяцей напісаў кнігі «Маленькі чалавек у вялікім свеце» (1995), «Верабей з рагаткай» (1999), «Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў» (2001), «Невероятные истории из жизни волшебников» (у перакладзе на рускую мову, 2011). Стварыў аўтарскую пазнавальную серыю «Усім пра ўсё», у якую ўвайшлі кнігі «Расліны» (2008), «Жывёлы» (2009), «Птушкі» (2010), «Насякомыя» (2011) і «Водны свет» (2012).
Творы Аляксандра Мікалаевіча перакладаліся на рускую, венгерскую, сербскую, таджыкскую, азербайджанскую, казахскую і іншыя мовы. Алесь Бадак таксама вядомы як публіцыст, перакладчык, крытык.
Шырока вядомы як паэт-песеннік. На тэксты Алеся Бадака беларускімі кампазітарамі створаны песні «Падаюць зоры», «Гаспадыня», «Будзем жыць як набяжыць», «Іншапланецянка», «Школьны баль», «Вяселле», «Валянціна», «Ой, туман», «Ночка-чараўніца», «Крывічанка», «За зялёным гаем», «Дзіўны лістапад» і інш. Песні выконваюць Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка і іншыя эстрадныя спевакі.
Лаўрэат прэмій «Залаты апостраф» (2003) і «Залаты купідон» (2008), лаўрэат прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» (разам з Алесем Карлюкевічам) (2014), лаўрэат прэміі Васіля Віткі (2015).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 годзе Ляхавіцкай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Лагун Віталія Іванаўна, бібліятэкар-бібліёграф
Творы А. Бадака
-
Зорка для вавёркі : казкі / Алесь Бадак ; [мастак К. Першына]. – Мінск : Звязда, 2015. – 38 с. : іл. – (Вясёлы калейдаскоп).
-
Незвычайнае падарожжа ў Краiну Ведзьмаў : казачныя аповесцi : [для малод. шк. узросту] / Алесь Бадак ; [мастак М. Міцкевіч]. – Мінск : Звязда, 2014. – 197 с. : іл.
-
Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца : аповесць : [для старэйшага шўкольнага ўзросту] / Алесь Бадак. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя iмя П. Броўкi, 2014. – 39 с. : іл. – (Кніжная паліца школьніка).
-
Светлая даль : сборник произведений писателей Беларуси и Таджикистана / сост. Алесь Бадак. – Минск : Издательский дом «Звязда», 2013. – 256 с.
-
Насякомыя : заалагічныя эцюды / Алесь Бадак ; [фота: А. М. Бадак і інш.] – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 87 с. : іл. – (Усім пра ўсё).
-
Птушкі : заалагічныя эцюды / Алесь Бадак ; фотаздымкі А. М. Бадака і інш. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 95 с. : іл. – (Усім пра ўсё).
-
Жывелы : заалагічныя эцюды / Алесь Бадак ; фотаздымкі А. М. Бадака і інш. – Мінск : Лiтаратура i Мастацтва, 2009. – 96 с.: іл. – (Усім пра ўсё).
-
Расліны : : заалагічныя эцюды / Алесь Бадак ; фота: А. М. Бадак і інш. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – 95 с. : іл. – (Усім пра ўсё).
-
Маланкавы посах : кніга лiрыкi / Алесь Бадак. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2004. – 133 с.
-
Беларусь мая, песня мая... / уклад. А. Бадак. – Мінск : Лiтаратура і Мастацтва, 2003. – 119 с.
-
Незвычайнае падарожжа ў Краiну Ведзьмаў : аповесцi-казкi : [для малод. шк. узросту] / Алесь Бадак ; [мастак А. У. Кажамяка]. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 191 с. : іл.
-
Верабей з рагаткай : казкi, вершы, лiчылкi : для дзяцей дашк. i малод. шк. узросту / Алесь Бадак ; мастак Н. Сустава. – Минск : Юнацтва, 1999. – 32 с. : ил.
-
Мы купілі кракадзіла : вершы : [для дашк. узросту] / Алесь Бадак, Віктар Шніп ; мастак М. Шматава. – Мінск : Юнацтва, 1995. 30 с. : іл.
-
Маленькі чалавек у вялікім свеце / Алесь Бадак. – Мінск : Ураджай, 1995. – 78 с.
-
За ценем самотнага сонца : вершы і песні / Алесь Бадак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. – 109 с.
-
Будзень : вершы /Алесь Бадак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 79 с. – (Першая кніга паэта).
-
Идеальный читатель : рассказ / Алесь Бадак ; перевод с белорусского Андрея Тявловского // Наш современник. Москва, 2015. № 7. С. 159–167.
-
Идеальный читатель : [рассказ] / Алесь Бадак // Нёман. 2014. № 9. С. 93–101.
-
Одинокий восьмиклассник хочет познакомиться : [повесть] / Алесь Бадак // Нёман. 2008. № 8. С. 9–24.
-
Тэорыя вінаватасці : апавяданне / Алесь Бадак // Полымя. 2006. № 10. С. 128–135.
-
Падаюць зоры : [песня на верш А. Бадака ; музыка Л. Захлеўнага] // Беларуская думка. 1998. № 6. С. 153.
Аб жыцці і творчасці А. Бадака
-
Бадак Алесь / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 212.
-
Бадак Алесь Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Минск : Энциклопедикс, 2009. С. 17.
-
Алесь Бадак // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2008. С. 379.
-
Алесь Бадак // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 39.
-
Бадак Алесь / Г. М. Урупіна // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1992. Т. 1. С. 194.
-
Шпакова, Ю. Гісторыі для ўсіх : (казачнасць у творах Алеся Бадака) / Юлія Шпакова // ЛіМ. 2016. 26 лютага (№ 8). С. 9.
-
Войцік, М. Лекі ад злых чараўніц : [пра кнігу А. Бадака “Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў”] / Марыя Войцік // ЛіМ. 2015. 26 чэрвеня (№ 25). С. 10.
-
Бадак, А. Паэт з эпохі кніжных скарбаў : [пра творчасць, працу і ўзнагароды] / Алесь Бадак ; [гутарыла] Яна Явіч // ЛіМ. 2015. 30 студзеня (№ 4). С. 2.
-
Бадак, А. Літаратура цяпер і назаўсёды / Алесь Бадак ; размаўляла Галіна Махнач // Беларуская думка. 2015. № 1. С. 38–43.
-
Бадак, А. Алесь Бадак: “Можна даць зялёнае святло рукапісу кума-графамана, але як тады прадаць такую кнігу” / Алесь Бадак ; [гутарыла] Юлія Бальшакова // Сельская газета. 2015. 19 ноября. С. 12.
-
Бадак, А. Тонкая рухомая мяжа... / Алесь Бадак ; гутарыў Павел Альсовы // Звязда. 2014. 14 жніўня. С. 5.
-
Бадак, А. Верш пішаш для сябе, песню – для публікі / Алесь Бадак ; гутарыла А. Пачакайла // Звязда. 2014. 5 красавіка. С. 10.
-
Бадак, А. Душа настроена на творчасць / Алесь Бадак ; [гутарыла] Ірына Тулупава // ЛіМ. 2012. 17 жніўня (№ 33). С. 5.
-
Нікольская, В. Загадкавы і незвычайны свет : [пра кнігу А. Бадака “Насякомыя. Заалагічныя эцюды”] / Вольга Нікольская // Полымя. 2012. № 9. С. 172–174.
-
Бадак, А. Н. Алесь Бадак: “Именно благодаря “Нёману” произведения многих белорусских писателей попадают на страницы российской периодики” / Алесь Бадак ; беседовал Алесь Малиновский // Журналист. Москва, 2012. № 3–4. С. 40–41.
-
Бадак, А. Алесь Бадак: «Падлеткі ахвотней чытаюць сучасных аўтараў» / Алесь Бадак // Маладосць. 2011. № 9. С. 98–99.
-
Карлюкевіч, А. Птушыная планета : [пра кнігу А. Бадака “Птушкі”] / Алесь Карлюкевіч // Народная трыбуна. 2011. 3 верасня. С. 11.
-
Рублевская, Л. “Блакітная кніга ў творах беларускіх письменнікаў” : [в т. ч. А. Бадак] / Л. Рублевская // Советская Белоруссия. 2009. 27 августа. С. 12.
-
Алейнік, Л. Беларуская дзіцячая паэзія: учора і сёння : [у т. л. А. Бадак] / Лідзія Арабей // Полымя. 2009. № 2. С. 129–136.
-
Бадак, А. Уходящая в вечность : [воспоминания о родной деревне Турки Ляховичского района] / Алесь Бадак // Советская Белоруссия. 2008. 15 ноября. С. 21.
-
Малiноўскi, А. На радзіме “адзінокага васьмікласніка” : [аб сустрэчы з А. Бадаком у Ляхавіцкай раённай бібліятэцы імя Я. Купалы] / А. Маліноўскі // ЛіМ. 2008. 18 красавіка. С. 3.
-
Бадак, А. Сурагаты кніжныя гэткія ж шкодныя, як і харчовыя / Алесь Бадак // Народная газета. 2007. 14 сакавіка. С. 14–15.
-
Шаўлякова, I. Маланкавыя будні самотнага сонца: Практычная (Ілюстраваная) уфалогія : [творчасць А. Бадака] / І. Шаўлякова // Маладосць. 2006. № 7. С. 130–136.
-
Бароўская, І. Салаўіная песня кахання : Песенна-паэтычная творчасць Алеся Бадака / І. Бароўская // Роднае слова. 2006. № 2. С. 23–25.
-
Бадак, А. Адкрытая кніга : (Анкета «ЛіМа») / Алесь Бадак // ЛіМ. 2006. 31 сакавіка. С. 12.
-
Кенька, М. Паэзія на вечным шляху : (пра кнігу А. Бадака «Маланкавы посах») / М. Кенька // Полымя. 2005. № 1. С. 231–234.
-
Карлюкевiч, А. Шлях да Айчыны : [пра кнігу А.Бадака “Маланкавы посах”] / Алесь Карлюкевіч // Народная трыбуна. 2005. 10 снежня.
-
Кенька, М. Паэзія на вечным шляху : [пра кнігу А. Бадака “Маланкавы посах”] / Міхась Кенька // Полымя. 2005. № 1. С. 231–234.
-
Барысюк, Т. «Не знайшоў я на вечным шляху ні грымотнае славы, ні волі» : (па старонках кніжнай лірыкі А. Бадака «Маланкавы посах») / Т. Барысюк // Маладосць. 2004. № 11. С. 146–149.
-
Бадак, А. Калі ў мяне з’яўляюцца сябры, то надоўга ці назаўсёды / Алесь Бадак ; гутарыла В. Шчэціна // Чырвоная змена. 2002. 2 лютага.
-
Бадак, А. А зоры ўсё падаюць : [аб песеннай творчасці паэта] / Алесь Бадак ; гутарыла Галіна Булыка // Беларуская думка. 1998. № 6. С. 152–153.