31 снежня 1955 года загадам міністра станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці СССР на базе арцелі «Чырвоны металіст» быў створаны завод станкапрылад. Першым дырэктарам завода быў назначаны Сямён Сямёнавіч Астрэйка. Ён кіраваў арцеллю з 1953 года, а потым і заводам да 1961 года.
У пасляваенны час для краіны вялікае значэнне набыло станкабудаванне – вытворчасць металарэзных станкоў. Для іх аснашчэння патрабавалася тэхналагічная аснастка: станочныя ціскі, паваротныя сталы, такарныя патроны. Асвоіць выпуск гэтых вырабаў было даручана Баранавіцкаму заводу станкапрылад. Канструктарская і тэхналагічная дакументацыя, а таксама абсталяванне былі перададзены Ленінградскім заводам станкапрылад. Частка станочнікаў вучылася ў Ленінградзе, астатнія – падчас асваення абсталявання. На заводзе быў наладжаны вырабстаночных ціскоў П7-4, П6-Г1, пнеўматычных ціскоў 7П6-137, паваротнага стала П6-61.
З ростам аб’ёмаў прадукцыі ўзнікла неабходнасць у спецыялізацыі вытворчых участкаў. У 1-м механічным участку рабілі станочныя ціскі, у 2-м – паваротныя сталы. Спецыялізацыя садзейнічала павелічэнню аб’ёмаў прадукцыі і павышэнню яе якасці.
У 1960 годзе працягваецца асваенне новых відаў вырабаў, у прыватнасці ціскоў ТП-4. Яны прызначаліся для камплектацыі буйных папярочна-габлявальных станкоў, якія вырабляліся на Гомельскім станкабудаўнічым заводзе імя С. М. Кірава. Асваеннем гэтай мадэлі ціскоў заканчваецца першы этап у развіцці завода.
Другі этап пачынаецца з 1961 года, калі завод заняўся пытаннямі ўдасканалення прадукцыі, заменай яе на новыя віды, якія б адпавядалі сучаснаму ўзроўню. У гэты час завод узначальваў Фёдар Дзянісавіч Ларын, а з сярэдзіны 1962 года да выканання абавязкаў дырэктара прыступіў Уладзімір Сяргеевіч Салаўёў, які прабыў на гэтай пасадзе да 1967 года.
Яшчэ ў 1963 годзе Савет Міністраў Беларусі па хадайніцтву гарадского камітэта партыі і гарадскога выканаўчага камітэта прыняў пастанову аб рэканструкцыі завода з мэтай выпуску больш сучаснай тэхналагічнай аснасткі, павелічэнне аб’ёмаў і працаўладкаванне насельніцтва горада. Рэканструкцыя праходзіла ў тры этапы з 1968 па 1975 гады. У гэты час атрымліваюць развіццё тэхнічныя службы завода, адкрываецца канструктарска-тэхналагічная лабараторыя. Тут ствараюцца эксперыментальныя і вопытныя ўзоры новых вырабаў, правяраецца эфектыўнасць рацыяналізатарскіх прапаноў. Усё гэта дазваляе ў кароткі тэрмін запускаць вырабы ў цэхах у серыйную вытворчасць. Пачынае працаваць ўчастак высокаскладаных станкоў.
У 1979 годзе завод узначаліў Эдуард Станіслававіч Якімчык. У гэты час адбываецца якаснае перааснашчэнне завода на базе самай перадавой тэхнікі – станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем (ЛПК).
У сакавіку 1994 года Камісіяй па прыватызацыі Міністэрства па кіраванню дзяржмаёмасцю было прадстаўлена заключэнне аб мэтазгоднасці пераўтварэння дзяржаўнага прадпрыемства «Баранавіцкі завод станкапрылад» у адкрытае акцыянернае таварыства. Згодна з загадам № 89 Мінмаёмасці створана ААТ «Баранавіцкі завод станкапрылад».
8 снежня 2000 года дырэктарам завода назначаны Вячаслаў Сяргеевіч Хрэноўскі, а з 23 лютага 2015 года –Андрэй Збыслававіч Міхайлоўскі.
У апошнія гады кіраўніцтва завода наладзіла дзелавыя сувязі з кіраўніцтвам Мінскага трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Асаблівая ўвага надаецца якасці прадукцыі. У 2009 годзе сістэма якасці была сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням стандарта «СТБ ИСО9001-2009». Прадпрыемства мае выпрабавальную лабараторыю.
На заводзе створаны добрыя ўмовы для працы і адпачынку работнікаў. Да іх паслуг – сталовая, здраўпункт, працуюць спартыўныя секцыі.
Прадпрыемства – пераможца конкурсу Брэсцкага аблвыканкама ў галіне якасці (2006), лаўрэат конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» у намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага назначэння» (2007).
Сёння наменклатура прадукцыі разнастайная і складае вялікі спектр вырабаў, неабходных для камплектацыі станкоў. Дзякуючы надзейнасці і даўгавечнасці, тэхналагічная аснастка завода заваявала высокую рэпутацыю сярод вядучых станкабудаўнічых і машынабудаўнічых прадпрыемстваў СНД і Балтыі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Кіпель Надзея Мікалаеўна, бібліятэкар ІІ кат. галіновай чытальнай залы літаратуры па краязнаўству,
Шлык Лілія Віктараўна, заг. аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
-
Барановичский завод станкопринадлежностей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 43.
-
Барановичский завод станкопринадлежностей // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 195.
-
Барановичский завод станкопринадлежностей// Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 58.
-
ОАО «Барановичский завод станкопринадлежностей». 60 лет : справочное издание / сост. А. М. Малевич. – Барановичи : ОАО «Барановичская укрупненная типография», 2006. – 32 с.
-
Барановичский завод станкопринадлежностей : каталог. – Барановичи, 2010. – 36 с. : ил.
-
Алешко, В. А. Барановичи : ист.-эконом. очерк / В. А. Алешко, М. И. Потёмкин. – Минск : Полымя, 1991. – 125 с. : ил. – (Города Белоруссии). – Из содержания: [Завод станкопринадлежностей]. – С. 68–70.
-
Карпик, Т. Успех зависит от каждого : [о проблемах и перспективах завода станкопринадлежностей] / Татьяна Карпик // Наш край (Барановичи). 2015. 3 июня. С. 4.
-
Торг неуместен, пока не прошла переоценка : [отмена торгов по продаже акций Барановичского завода станкопринадлежностей] // Брестский курьер. 2011. 10 ноября. С. 2.
-
Ревяко, Р. Акции барановичских предприятий уценили : [конкурсные торги акциями завода станкопринадлежностей] // Intex-press (Барановичи). 2011. 2 октября. С. 3.
-
Гиль, С. Надежда – наш компас земной : [65 лет заводу станкопринадлежностей] / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2011. 19 апреля. С. 2.
-
Матюк, А. Спорт сделал его личностью : [о директоре завода станкопринадлежностей и бывшем футболисте Вячеславе Хреновском] / Александр Матюк // Наш край (Барановичи). 2010. 24 июля. C. 6.
-
Технологичный подход : [о положении дел на Барановичском заводе станкопринадлежностей] // Народная газета. 2008. 19 сакавіка. С. 7.
-
Лисюк, М. С юбилеем! : [60 лет заводу станкопринадлежностей] / М. Лисюк // Шаг (Барановичи). 2006. 12 апреля. С. 2.
-
Гиль, С. «Станки» начинались… с галош / Светлана Гиль // Наш край. (Барановичи). 2006. 4 апреля. С. 1, 2.
-
Орлова, И. Счет ведем на микроны / Ирина Орлова // Народная газета. 2004. 24 верасня. С. 1, 4.
-
Гиль, С. Каждый несёт свой чемодан… : [наблюдение за одним рабочим днем директора завода станкопринадлежностей Вячеслава Хреновского] / Светлана Гиль ; фото Михаила Кашко // Наш край (Барановичи). 2003. 27 сентября. С. 1, 2.
-
Бухаров, И. В ногу со временем : [о вручении заводу станкопринадлежностей сертификата системы качества ICO-9001] / Игорь Бухаров // Intex-press (Барановичи). 2001. 18 января. С. 2.
-
Перепелкин, А. С. Судьба завода – судьба коллектива : [беседа с зам. председателя Барановичского горисполкома А. С. Перепёлкиным и директором завода станкопринадлежностей Э. С. Якимчиком о положении дел на данном заводе] / А. C. Перепелкин, Э. С. Якимчик // Наш край (Барановичи). 2000. 26 августа. С. 1.
-
Гиль, С. Быть щедрой хочется, быть бережливой надо : [о невыплате зарплаты и забастовках на заводе станкопринадлежностей] / Светлана Гиль ; фото Михаила Кашко // Наш край (Барановичи). 1998. 8 декабря. С. 2.
-
Бартер – хорошо. А деньги – лучше // Наш край (Барановичи).1998. 9 июня. С. 1.
-
Дубровка, В. И безопасны и дешевле / В. Дубровка // Ахова працы. 1999. № 5. С. 5–6.
-
Бутько, И. Для тракторного завода / И. Бутько // Заря. 1999. 31 июля. С. 2.
-
[Вручение заводу станкопринадлежностей международного памятного знака «Факел Бирмингама», за обеспечение экономического выживания в экстремальных ситуациях] // Наш край (Барановичи). 1996. 12 ноября. С. 1.
-
Мальцев, Н. Завод в лицах : [заводу станкопринадлежностей – 50 лет] / Н. Мальцев ; фото М. Кашко // Наш край (Барановичи). 1996. 19 апреля. С. 1, 2.