Пятніца, 13 Май 2016 12:04

6 жніўня 2016 г. – 30 гадоў з часу стварэння Брэсцкай абласной філармоніі (1986)

Брэсцкая абласная філармонія заснавана 6 жніўня 1986 года на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай філармоніі па Брэсцкай вобласці. Асноўнымі задачамі філармоніі з’яўляюцца: прапаганда лепшых дасягненняў беларускай і сусветнай музычнай культуры, накіраваная на павышэнне маральнага і культурнага ўзроўню слухачоў, на эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Стварэнне высокамастацкіх канцэртных праграм, правядзенне фестываляў, конкурсаў, спецыяльных мерапрыемстваў, арганізацыя артыстычнага абмену з канцэртнымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і замежнымі фірмамі.

Першым дырэктарам філармоніі быў назначаны Аляксандр Аляксандравіч Мартыненка, які да гэтага дванаццаць гадоў працаваў дырэктарам Брэсцкага музычнага вучылішча.

У студзені 1991 года А. А. Мартыненкам быў створаны камерны аркестр, які і цяпер з’яўляецца візітнай карткай установы. Аркестр удзельнічаў у розных міжнародных музычных фестывалях, пабываў на гастролях у Францыі, Італіі, Іспаніі і іншых краінах. У рэпертуары больш за 200 твораў: барока, класіка, рамантызм, джаз. З 2006 года другім дырыжорам аркестра стаў Вячаслаў Юр’евiч Прылепін. 27 студзеня 2016 года адбыўся канцэрт, прысвечаны 25-годдзю камернага аркестра филармоніі.

Пры філармоніі ў 1990-я таксама працавалі камерна-інструментальны ансамбль “Эвергрын”, вакальны ансамбль “Крэсіва”, канцэртна-лекцыйная група. Да 1995 года існаваў дзіцячы музычны тэатр “Трам” (мастацкі кіраўнік Уладзiмiр Яшчук). Сярод салістаў былі заслужаны артыст Расіі Барыс Іванавіч Пяцюк (1945–2010), заслужаны артыст Украіны Фёдар Емяльянавіч Богдан, баяніст і акардэаніст лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Міхайлавіч Пылік і іншыя.

Першай значнай работай створанай філармоніі было правядзенне ХІІ фестывалю “Беларуская музычная восень” (20–30 лістапада 1986 г.). Філармонія праводзіць штогадовыя регіянальныя фестывалі “Музычнае Палессе” (з 1995 г.), “Майстры мастацтваў – працаўнікам сяла” (з 2000 г.), цыкл канцэртаў для дзяцей “Музыканты – дзецям” (з 2000 г.). Артысты філармоніі гастраліравалі ў Польшчы, Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі і іншых краінах.

Адміністрацыя філармоніі пятнаццаць гадоў была размешчана на вул. Савецкай, 104. Сваіх канцэртных памяшканняў філармонія не мела да нядаўняга часу, усе мерапрыемствы арганізоўвала на арэндных сцэнах. Яшчэ ў 1991 годзе фiлармонii перадалi будынак былога гарнiзоннага Дома афiцэраў па вул. Арджанiкiдзе, 14. Будынак узведзены ў 1901 годзе, мае статус гісторыка-архітэктурнай каштоўнасці. Спатрэбіліся гады, каб правесці яго рэканструкцыю. У пачатку 2000-х былі адрамантаваны кабінеты, у якія пераехала адміністрацыя, творчыя калектывы атрымалi памяшканне для рэпетыцый. 10 студзеня 2013 года адбылося ўрачыстае адкрыццё філармоніі ў абноўленым будынку. Тут зроблена камерная канцэртная зала на 150 месцаў, дзе цяпер праходзяць музычныя і танцавальныя вечары, музычныя салоны, акцыі “Усёй сям’ёй у канцэртную залу”. Абсталявана сучасная студыя гуказапісу.

У 2000–2012 гадах дырэктарам філармоніі была Зоя Iванаўна Шусцiкава, затым – Ігар Міхайлавіч Рубацкі. З 2014 года ўстанову культуры ўзначальвае Таццяна Анатольеўна Калтынаева.

Цяпер у філармоніі працуюць мастацкія калектывы: камерны аркестр, ансамбль салістаў “Брэстчане” (кіраўнік Аляксандр Гарноўскі), вакальны ансамбль “Крэсіва” (кіраўнік Анатоль Казак), ансамбль “Рапсодыя”, струнны квартэт “Кон Аліма” (створаны ў 2014 г.), канцэртна-лекцыйная група. Штогод супрацоўнікі філармоніі праводзяць каля тысячы канцэртаў у гарадах і вёсках Брэсцкай вобласці. 4 сакавiка 2016 года ў зале фiлармонii адбыўся канцэрт “25 гадоў на сцэне” ансамбля “Крэсiва”.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Брэсцкая абласная філармонія // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 57.

  2. Брестская областная филармония / З. И. Шустикова // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 151–152.

  3. Брестская областная филармония // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2006. Т. 1. С. 508.

  4. Брэсцкая абласная фiлармонiя // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1996. Т. 3. С. 289.

  5. Синявская, Е. То, что согревает душу : [о дирижёрах камерного оркестра областной филармонии А. А. Мартыненко и В. Ю. Прилепине] / Елена Синявская // Брестский вестник. 2016. 28 января (№ 4). С. 7.

  6. Павлова, Л. Стремление к гармонии : Областная филармония накануне открытия ХХIХ концертного сезона / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 17 сентября (№ 38). С. 23.

  7. Глущенко, Т. Филармония как ларчик с ресурсами / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2014. 21 ноября. С. 6.

  8. Волков, С. Кому на запись? : [в областной филармонии начала работу профессиональная студия звукозаписи] / Сергей Волков // Заря. 2014. 20 мая. С. 2.

  9. Гармель, Е. Где музыка берёт начало... : [об открытии после реконструкции здания областной филармонии] / Елена Гармель // Заря. 2013. 12 января. С. 6.

  10. Беркут, О. Постоянная прописка для муз : [об открытии после реконструкции здания областной филармонии] / Ольга Беркут // Вечерний Брест. 2013. 16 января. С. 8–9.

  11. Павлова, Л. Брестский камерный оркестр: 20 лет на сцене : [руководитель и гл. дирижер А. А. Мартыненко] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. № 6. 10 февраля. С. 10.

  12. Косарева, Ю. Браво, филармония! : [о концерте «На бис!» к 25-летию Брестской областной филармонии (1 окт. 2011 г., ООКЦ)] / Юлия Косарева // Заря. 2011. 4 октября. С. 4.

  13. Мартыненко, А. А. «Мы репетировали в Ватикане» : [гл. дирижер камерного оркестра областной филармонии о своем творческом пути] / Александр Александрович Мартыненко ; беседовал Сергей Магдысюк // Заря. 2009. 4 июня. С. 18.

  14. Павлова, Л. Служенье музыке длиною в жизнь : [о концерте к 70-летию главного дирижёра камерного оркестра областной филармонии А. А. Мартыненко] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2009. 28 мая (№ 22). С. 10.

  15. Кунцевич, О. Цветы для дирижёра : [о концерте к 70-летию дирижёра камерного оркестра филармонии А. А. Мартыненко (24 мая 2009 г.] / Ольга Кунцевич // Вечерний Брест. 2009. 27 мая.

  16. Шусцiкава, З. Ад прэм’еры да прэм’еры, ад фестывалю да фестывалю / Зоя Шусцiкава ; запiсала Алена Капачова // Народная трыбуна. 2007. 6 кастрычніка. С. 11.

  17. Шустикова, З. Не всякий градус устраивает “звёзд” / Зоя Шустикова ; записала Т. Шеламова // Вечерний брест. 2007. 21 сентября. С. 8.

  18. Шеламова, Т. Звёзды готовы поделиться : [о проблемах областной филармонии] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2006. 27 октября. С. 12.

  19. Горновская, В. “Я бы в любом деле солировала” : [солистка камерного оркестра областной филармонии, виолончелистка рассказывает о своём творческом пути] / Валентина Горновская ; записала Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2002. 24 мая. С. 8.

  20. Шустикова, З. Все звёзды в гости к нам… : Сегодня и завтра Брестской областной филармонии / Зоя Шустикова ; записала Лара Илларионова // Брестский курьер. 2001. 12–18 июля. С. 8.

  21. Шустикова, З. Как пройти путь от котельной до фестиваля? : [директор областной филармонии о задачах и перспективах работы учреждения] / Зоя Александровна Шустикова ; беседовала Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2000. 26 мая. С. 8.

  22. Мартыненка, А. А. Колькасць канцэртаў вызначае камп’ютар : [гутарка з дырэктарам Брэсцкай абласной філармоніі] / А. А. Мартыненка ; гутарыла Зінаіда Дудзюк // Народная трыбуна. 1993. 3 красавіка.

  23. Гречишникова, О. Музыкальная палитра : [о предстоящем 12-м фестивале «Белорусская музыкальная осень» в Брестской области] / О. Гречишникова, редактор областной филармонии // Заря. 1986. 20 ноября. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1254 разоў Апошняя змена Субота, 16 Студзень 2021 12:44