Спадчына: «Кобрын тэкстыль» ААТ
Панядзелак, 15 Ліпень 2024 11:46
2024 г. — 80 гадоў з часу заснавання адкрытага акцыянернага таварыства «Кобрын-тэкстыль» (1944)
Translator
ААТ «Кобрын-тэкстыль» – прадпрыемства са шматгадовай гісторыяй,асноўным напрамкам дзейнасці якога доўгі час была вытворчасць рознай тэкстыльнай прадукцыі. Заснавана ў жніўні 1944 г. як арцель «Чырвоны сцяг». Рабочыя (каля 20 жанчын) уручную апрацоўвалі авечую воўну, на ўласных калаўротах пралі пражу, вязалі світэры, валялі валёнкі. У першыя пасляваенныя гады кожны разумеў неабходнасць хутчэйшага аднаўлення прадпрыемстваў, людзі працавалі з энтузіязмам.