3 мая 2022 г. — 155 гадоў з часу закладкі царквы свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аг. Азяты Жабінкаўскага раёна (1867), помніка драўлянай архітэктуры неарускага стылю
Вытокі праваслаўнага храма ў аг. Азяты Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці звязаныя з берасцейскім родам Гайкаў, якія з’яўляліся ўладарамі маёнтка Азяты. Датай узвядзення царквыў паселішчы лічыцца канец ХV ст., а яе заснавальнікам — Мікалай Фёдаравіч Гайка, які дараваў першы фундуш на храм і назваў царкву ў гонар свайго нябеснага заступніка — свяціцеля Мікалая Цудатворца.
4 студзеня 2019 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Анатоля Расціслававіча Бензерука (1969), пісьменніка, журналіста, гісторыка, краязнаўца, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка і прэміі Брэсцкага фонду Т. Касцюшкі
Анатоль Расціслававіч Бензярук нарадзіўся 4 студзеня 1969 г. у вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў Расціслава Мацвеевіча і Вольгі Рыгораўны Бензярук. У 1971 г. яны пераехалі на радзіму бацькі ў вёску Азяты Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, а з 1975 г. жывуць у г. Жабінцы. Анатоль пачынаў вучобу ў гарадской сярэдняй школе № 1, затым перайшоў у Азяцкую СШ, якую скончыў у 1986 г.
25 ліпеня 2015 г. – 175 гадоў з дня нараджэння Юльяна Фаміча Крачкоўскага (1840–1903), беларускага фалькларыста, этнографа, гісторыка, археографа, краязнаўцы, педагога
Юльян Фаміч Крачкоўскі нарадзіўся 25 ліпеня 1840 года ў вёсцы Азяты Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і арганіста ўніяцкай царквы. Бацька Юльяна паходзіў з беларускіх сялян, меў нямнога зямлі і змалку прывучаў дзяцей да гаспадаркі.