Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Айчынная вайна 1812

Свята-Пакроўская царква ў в. Гарадзечна Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) была пабудавана ў 1825 г. Гэтыя мясціны вядомы ў гісторыі — тут 12 жніўня 1812 г. адбылася Гарадзечанская бітва паміж часцямі 3-й арміі генерала А. П. Тармасава і французскімі карпусамі К. Шварцэнберга і Ж. Рэнье. Нягледзячы на перавагу сіл ворага, атакі былі адбіты, рускія войскі ўтрымлівалі пазіцыі да вечара, а ноччу пачалі адыход на Кобрын.

Францыя аб’явіла вайну Расіі 22 чэрвеня 1812 года, праз дзень галоўныя сілы арміі Напалеона Банапарта пачалі пераход рускай граніцы ў раёне Коўна. Напалеонаўскія карпусы праследавалі адыходзячыя рускія дывізіі і 28 чэрвеня занялі Вільню, колішнюю сталіцу ВКЛ.

Значная частка ваенных падзей Айчыннай вайны 1812 года адбывалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У шэрагу населеных пунктаў, адзначаных буйнымі баямі, вылучаецца горад Кобрын Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Тут была здабыта першая буйная перамога рускіх войскаў. Бой пад Кобрынам — поўны разгром часцямі 3-й рускай арміі генерала А. П. Тармасава атрада генерала Кленгеля, які ўваходзіў у 5-ы корпус арміі Напалеона Банапарта.

Гарадзечанская бітва адбылася 31 ліпеня (12 жніўня) 1812 года каля вёсак Гарадзечна і Паддубна (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобл.) паміж рускай 3-й Заходняй арміяй А. П. Тармасава і Напалеонаўскімі карпусамі (аўстрыйскім К. Ф. Шварцэнберга і 7-м саксонскім Ж. Л. Рэнье).