Спадчына: Ансамбль песні і танца «Сузор’е»
Панядзелак, 09 Красавік 2018 16:01
2018 г. — 45 гадоў з часу стварэння народнага ансамбля песні і танца «Сузор’е» Брэсцкага будаўнічага трэста № 8 (1973)
У снежні 1973 года пры клубе «Будаўнік» Брэсцкага будаўнічага трэста № 8 быў створаны ансамбль песні і танца «Будаўнік». Арганізатар і першы мастацкі кіраўнік калектыву — хормайстар Веньямін Дзмітрыевіч Васіленка. Да гэтай адказнай самастойнай работы 26-гадовы музыкант працаваў у народным ансамблі песні і танца «Брэстаўчанка» Брэсцкага электрамеханічнага завода пад кіраўніцтвам Міхаіла Цурканава. На першую рэпетыцыю прыйшлі 28 дзяўчат, а потым калектыў папоўніўся і юнакамі.