2021 г. — 300 гадоў з часу пабудовы храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Арэпічы (Жабінкаўскі р-н; 1721), помніка традыцыйнага драўлянага дойлідства
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы размешчана ў цэнтры вёскі Арэпічы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Датай узвядзення лічыцца 1721 г. Раней на месцы Свята-Пакроўскай царквы знаходзіўся драўляны храм, збудаваны па ўніяцкіх канонах, які згадваецца ў крыніцах за 1620-я гг.
4 красавіка 2018 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Рыгора Рыгоравіча Будзько (1933–2017), беларускага архітэктара
Рыгор Рыгоравіч Будзько нарадзіўся 4 красавіка 1933 г. у вёсцы Арэпічы Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Сцяпанкаўскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Рыгор Давідавіч Будзько, і маці, Кацярына Паўлаўна, мелі яшчэ малодшых дзяцей — дачку Вольгу і сына Глеба. Рыгор пачынаў вучыцца яшчэ за польскім часам, потым была руская школа. Да Вялікай Айчыннай вайны паспеў закончыць тры класы, прадоўжыў вучобу пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г.