9 ліпеня 2020 г. — 175 гадоў з дня нараджэння Ігнація Васільевіча Катовіча (1845–1913), філосафа, багаслова, педагога
Ігнацій Васільевіч Катовіч нарадзіўся 9 ліпеня 1845 г. у мястэчку Воўчын Брэст-Літоўскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в. Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Сярэдні з трох сыноў воўчынскага святара Васілія Ануфрыевіча Катовіча (1815–1855), быў названы, верагодна, у гонар дзядзькі свайго бацькі — праваслаўнага царкоўнага дзеяча, епіскапа Брэсцкага Ігнація Жалязоўскага (1802–1872).
17 жніўня 2019 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Мітрафана Канстанцінавіча Зноскі-Бароўскага (1909–2002), багаслова, епіскапа Рускай праваслаўнай царквы замяжой
Мітрафан Канстанцінавіч Зноска-Бароўскі нарадзіўся 17 жніўня 1909 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у вялікай сям’і праваслаўнага святара. Дзіцячыя гады прайшлі ў г. Ялец Арлоўскай губерні, куды сям’я выехала ў 1914 г. Маці памерла, калі Мітрафану было дзевяць гадоў, клопаты аб ім узяла на сябе старэйшая сястра. У 1922 г. сям’я пераехала ў Брэст-над-Бугам Палескага ваяводства (Польшча).