Спадчына: Берасцейскі езуіцкі калегіум (Брэсцкі езуіцкі калегіум)
Аўторак, 16 Студзень 2018 16:28
2018 г. — 400 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце езуіцкага калегіума (1618), навучальнай установы
Каталіцкі манаскі ордэн езуітаў («Таварыства Ісуса»), быў заснаваны ў 1534 годзе іспанскім дваранінам І. Лаёлам для барацьбы з Рэфармацыяй і ўзмацненнякаталіцтва. У Берасце (Брэст) ордэн прыйшоў амаль праз стагоддзе. Спачатку езуіты пасяліліся пры парафіяльным касцёле, а потым у каменным доме каля рынку, на месцы якога пасля ўзвялі ўласны каменны касцёл. У гэты час яны набылі бліжэйшыя гарадскія ўчасткі і атрымалі багатыя ахвяраванні, у прыватнасці, падараваны ваяводам Астафіем Валовічам фальварак Адамкова, а канцлерам Львом Сапегам — фальварак Лярэўная. 30 тысяч злотых даў на касцёл Казімір Сапега, і ў 1656 годзе будаўніцтва пачалося з цаглянага завода побач з ракой Мухавец.