Спадчына: Бондар Аляксандр Віктаравіч
Серада, 25 Сакавік 2020 11:46
28 сакавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Віктаравіча Бондара (1950), беларускага вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара
Аляксандр Віктаравіч Бондар нарадзіўся 28 сакавіка 1950 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. У 1967 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. В. Куйбышава, які скончыў у 1971 г. Працоўны шлях пачаў у трэсце сталовых Першамайскага раёна г. Мінска.