Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэсцкая электрастанцыя

У пачатку ХХ ст. у Брэст-Літоўску была слаба развіта электрафікацыя, што было абумоўлена неразвітай прамысловасцю, а таксама невялікай колькасцю насельніцтва. У 1888 годзе ў будынку Брэсцкага вакзала, у службовых памяшканнях і на пероне, было ўстаноўлена 160 электрычных лямп, ток для якіх выпрацоўвалі тры дынама-машыны. Чыгуначная электрастанцыя абслугоўвала дарогу і часткова давала ток гораду. Да ўзвядзення «электровні мейской», яна была ў горадзе адзінай.