Спадчына: Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі
Панядзелак, 27 Люты 2017 10:25
Чэрвень 2017 г. – 60 гадоў з часу заснавання Брэсцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 1 (УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі»; 1957)
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалася падрыхтоўка рабочых кадраў. Пастановай беларускага ўрада былі створаны 15 вучылішч, у тым ліку «Рамеснае вучылішча сувязі № 15» у г. Брэсце. Першы ўнутраны загад за № 1 быў выдадзены 28 жніўня 1944 года за подпісам дырэктара Шанурэнкi, тады толькі пачалося фарміраванне калектыву вучылішча.