Спадчына: Васкрасенскі сабор г. Брэста
Серада, 18 Сакавік 2026 11:01
24 чэрвеня 2026 г. — 25 гадоў з дня асвячэння Свята-Уваскрасенскага сабора ў г. Брэсце (2001), храма-помніка ў гонар 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
На вул. Маскоўскай г. Брэста стаіць вялікі і прыгожы храм — Свята-Уваскрасенскі сабор, адна з візітовак абласнога цэнтра. Яго ўзнікненне звязана з дзейнасцю праваслаўнага свяшчэнніка Яўгена Сцяпанавіча Парфенюка (1921–2008).