15 кастрычніка 2022 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Пігулеўскага (1897–1967), опернага спевака, музычнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі нарадзіўся 15 кастрычніка 1897 г. у вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1919 г. быў членам Ляхавіцкага валаснога рэўкома.
У 1925 г. Мікалай Пігулеўскі скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1928 г. — Беларускі музычны тэхнікум, у 1933 г. — Беларускую студыю оперы і балета. З 1920 па 1924 гг. — артыст Беларускага дзяржаўнага тэатра, у 1933–1935 гг. працуе салістам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.
15 жніўня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Таранды (1947), мастака-жывапісца, графіка
Мікалай Іванавіч Таранда нарадзіўся 15 жніўня 1947 г. у в. Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У вялікай сялянскай сям’і Івана Максімавіча і Фядоры Кляменцяўны Таранда Мікалай быў трынаццатым дзіцём. Мікалай з дзяцінства шмат працаваў, работы не баяўся і браўся за любую, але заўважаў колеры наваколля: якое неба незвычайнае, як шэпча трава, як адлюстроўваюцца ў вадзе праплываючыя аблокі.
Кастрычнік 2019 г. — 80 гадоў з часу ўтварэння Падлескага народнага хору (Ляхавіцкі р-н; 1939)
У вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў кастрычніку 1939 г. быў створаны самадзейны хор. Яшчэ трыма гадамі раней саліст Беларускага радыё Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі (1897–1967), ураджэнец гэтай вёскі, які нейкі час настаўнічаў у роднай вёсцы, стварыў пры школе харавы гурток, заахвочваў моладзь да спявання народных песень.
15 кастрычніка 2017 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Пігулеўскага (1897–1967), спевака, музычнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1957)
Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі нарадзіўся 15 кастрычніка 1897 года ў вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1919 годзе быў членам Ляхавіцкага валаснога рэўкома.
19 лютага 2015 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Мацвея (Мітрафана) Васільевіча Смаршчка (1915–2008), заслужанага доктара медыцыны, беларускага паэта (Анатоль Бярозка), культурнага і грамадскага дзеяча
Мацвей Васільевіч Смаршчок (Рэпкаў-Смаршчок) нарадзіўся 19 лютага 1915 года ў вёсцы Вялікае Падлессе (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.