Спадчына: Гарадзішчанская Петрапаўлаўская царква
Аўторак, 18 Чэрвень 2024 08:53
2024 г. — 160 гадоў з часу пабудовы царквы святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Гарадзішча (Камянецкі р-н; 1864), помніка драўлянага народнага дойлідства
Першая вядомая царква ў Гарадзішчы (цяпер в. Гарадзішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) была пабудавана ў 1587 г. Чарговую драўляную святыню са званіцай пабудавалі ў 1698 г. мясцовыя землеўладальнікі Аляксандр і Мікалай Махвіцы.