1 снежня 2022 г. – 80 гадоў з дня трагедыі в. Мошкі (Іванаўскі р-н; 1942), якая была знішчана нямецка-фашысцкімі захопнікамі
Паселішча Мошкі знаходзілася за 3 км на ўсход ад вёскі Снітава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Яно складалася з дзевяці размешчаных паблізу лесу хутароў. 1 снежня 1942 г. у Мошкі прыбыла група партызан. Сярод мясцовага насельніцтва апынуўся здраднік, які паведаміў пра гэта ў паліцэйскі ўчастак, што знаходзіўся ў Снітава.
26–27 верасня 2022 г. — 80 гадоў з дня расстрэлу вязняў яўрэйскага гета г. Іванава (1942), злачынства нямецка-фашыцкіх захопнікаў
Нямецка-фашысцкія захопнікі занялі г. Іванава Брэсцкай вобласці 27 чэрвеня 1941 г. Быў усталяваны жорскі акупацыйны рэжым, ад якога пацярпелі ўсе мясцовыя жыхары. Але больш за ўсіх дасталося яўрэям. Ужо праз месяц пачаліся першыя акты генацыду над жыхарамі Іванава і Моталя.
3 лістапада 2022 г. — 80 гадоў з дня трагедыі ў в. Застружжа (Іванаўскі р-н; 1942), расстрэлу нямецка-фашысцкімі захопнікамі ўдзельнікаў вяселля
У вёсцы Застружжа Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці 2 лістапада 1942 г. спраўлялі вяселле. Селянін Максім Іванавіч Парыпа, чалавек не сказаць што багаты, выдаваў любімую дачку Ксенію за Рыгора Сахарчука.