4 снежня 2025 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Сцепаніды Аляксееўны Сцепанюк (1935–2022), народнага майстра Рэспублікі Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Маларыцкага раёна
Сцепаніда Аляксееўна Сцепанюк нарадзілася 4 снежня 1935 г. на хутары паблізу в. Дарапеевічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час вайны па загаду немцаў сям’я пераехала ў Дарапеевічы. Маці добра ткала, ткацкія кросны зрабіў бацька. Бацькі выраблялі адзенне, рушнікі, пакрывалы, палавікі, прадавалі альбо мянялі на ежу — так выжывалі ў час вайны.
2025 г. — 5 гадоў з часу ўнясення традыцыі выпякання грачанага хлеба ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ (Маларыцкі р-н; 2020)
Каля пяці гадоў (2015–2020) праводзілася даследчая работа па вывучэнні традыцыі выпякання на тэрыторыі Маларытчыны грэцкага хлеба: адшукваліся архіўныя дакументы, збіраліся звесткі, праводзіўся пошук людзей, якія, пераняўшы ад старэйшых пакаленняў старажытную традыцыю, сёння валодаюць уменнем выпякаць грачанікі. Падвынікавала ўсю пошукавую работу экспертнае заключэнне доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры этналогіі, музеялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Тадэвуша Антонавіча Навагродскага.
26 студзеня 2019 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Васіля Фядосавіча Юхімука (1954), арганізатара сельскагаспадарчай вытворчасці, Ганаровага грамадзяніна Маларыцкага раёна
Васіль Фядосавіч Юхімук нарадзіўся 26 студзеня 1954 г. у вёсцы Лукава Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1971 г. паляводам калгаса «Чырвоны партызан», затым служыў у Савецкай арміі. У 1981 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, атрымаў дыплом інжынера-механіка. У 1984–1989 гг. працаваў вызваленым сакратаром партарганізацыі калгаса «1 Мая» Маларыцкага раёна.