Спадчына: Дзяржаўныя дзеячы ВКЛ
Аўторак, 24 Люты 2015 13:25
4 лютага 2015 г. – 500 гадоў з дня нараджэння Мікалая Крыштапа Радзівіла (мян. Чорны; 1515–1565), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, канцлера (з 1550), адначасова ваяводы віленскага (з 1551), намесніка вялікага князя (з 1561)
Мікалай Радзівіл нарадзіўся 4 лютага 1515 года ў Нясвіжы. Прадстаўнік найбунейшага роду на Беларусі, Украіне і Літве. Бацька – троцкі каштэлян Ян Радзівіл (празваны Барадатым), маці Ганна з роду Кішак. Радзівілы ў ХV–ХVІІІ стст. займалі вышэйшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя і ваенныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.