12 снежня 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Жука (1949), грамадскага дзеяча, краязнаўца, Ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2019)
Мікалай Васільевіч Жук нарадзіўся 12 снежня 1949 г. у в. Заруддзе Крытышынскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 г. скончыў Крытышынскую сярэднюю школу. Працоўны шлях пачынаў электраманцёрам, праз некалькі гадоў стаў тэхнікам-інспектарам па энерганаглядзе. На гэтай працы сутыкнуўся з важнай дзяржаўнай справай — завяршэннем электрыфікацыі сяла. Тады была пастаўлена задача электрыфікацыі вёсак да 50-годдзя Беларускай ССР, якая была выканана — ва ўсе вёскі раёна з колькасцю дамоў 14 і болей прыйшла электрычная энергія.
12 снежня 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Жука (1949), грамадскага дзеяча, гісторыка, краязнаўца
Мікалай Васільевіч Жук нарадзіўся 12 снежня 1949 г. у вёсцы Заруддзе Крытышынскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 г. скончыў Крытышынскую сярэднюю школу. Працоўны шлях пачынаў электраманцёрам, праз некалькі гадоў стаў тэхнікам-інспектарам па энерганаглядзе. На гэтай працы сутыкнуўся з важнай дзяржаўнай справай — завяршэннем электрыфікацыі сяла. Тады была пастаўлена задача электрыфікацыі вёсак да 50-годдзя Беларускай ССР, якая была выканана — ва ўсе вёскі раёна з колькасцю дамоў 14 і болей прыйшла электрычная энергія.