Спадчына: Запаведнікі
Серада, 14 Студзень 2015 12:58
25 снежня 2014 г. – 75 гадоў з часу абвяшчэння Нацыянальным паркам «Белавежская пушча» (1939), дзяржаўнай прыродаахоўнай установы, якая ўключана ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА
Белавежская пушча – адзін з найстарэйшых запаведных лясных масіваў Еўропы. Гэты лес упамінаецца яшчэ ў Іпацьеўскім летапісе, датаваным 983 годам. Пушча перажыла многа цяжкіх момантаў – войны, паўстанні, зямельныя рэформы і гаспадарчую эксплуатацыю. На працягу гісторыі пераходзіла ад аднаго ўладальніка да другога.
Чацвер, 10 Ліпень 2014 12:17
2014 г. – 605 гадоў з пачатку фарміравання (1409) запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы
На зямлі ёсць нямала цудоўных тварэнняў прыроды, якія з’яўляюцца сімвалам цэлых краін. Для Беларусі такім сімвалам стала Белавежская пушча – адзін з самых старэйшых і тытулованных запаведнікаў у свеце, буйнейшы масіў старажытных лясоў з багацейшай флорай і фаўнай, адзін з важнейшых аб’ектаў прыроднай спадчыны Еўропы.