Спадчына: Зарэцкі Ананій Максімавіч
Серада, 29 Кастрычнік 2025 11:50
2025 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Ананія Максімавіча Зарэцкага (1895–1980), удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайнаў, грамадскага дзеяча
Ананій Максімавіч Зарэцкі нарадзіўся ў 1895 г. у в. Навасёлкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Астроміцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Рана застаўся сіратой і яго ўсынавілі чужыя людзі. У 1915 г. у ліку тысяч іншых бежанцаў з Заходняй Беларусі Ананій Зарэцкі разам з жонкай апынуўся ў Самарскай губерні. Адтуль яго мабілізавалі ў Расійскую імператарскую армію.