Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Зубачоў Іван Мікалаевіч

Іван Мікалаевіч Зубачоў нарадзіўся 28 лютага 1898 г. у сяле Падлесная Слабада Зарайскага павета Разанскай вобласці (цяпер Луховіцкі раён Маскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1912 г. з бацькам і дзядзькам паехаў у Каломну, дзе працаваў кавалём на машынабудаўнічым заводзе. У пачатку 1917 г. яго прызвалі ў армію, але праслужыў нядоўга — армія развальвалася, у лістападзе вярнуўся на завод. У 1918 г. уступіў у партыю бальшавікоў. З 17 верасня 1918 г. — у Чырвонай арміі, вучыўся на пяхотных курсах у Разані, затым стаў курсантам Першых кулямётных курсаў у Маскве, давялося несці ахову Крамля.