Спадчына: Зізаній Лаўрэнцій
Панядзелак, 27 Сакавік 2017 13:43
2017 г. — 425 гадоў з пачатку дзейнасці ў г. Брэсце Лаўрэнція Зізанія (каля 1560 – каля 1634), беларускага і ўкраінскага педагога, царкоўнага дзеяча, мовазнаўца, перакладчыка (1592–1595)
Лаўрэнцій Зізаній (Тустаноўскі) нарадзіўся верагодна ў канцы 1550 – пачатку 1560-х гадоў. Звесткі аб месцы яго нараджэння супярэчлівыя (Львоў, Вільня, Галіцыя). Паходзіў з дробнага шляхецкага роду Трокскага ваяводства. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе на Валыні. Выпускнікі гэтай школы былі добра падрыхтаваны для распаўсюджвання асветы, працавалі настаўнікамі ў брацкіх школах, бібліятэках і «шпіталях».