Спадчына: Карасёў Аляксей Маркавіч
Серада, 19 Люты 2020 16:35
20 снежня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Маркавіча Карасёва (1920–1964), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Аляксей Маркавіч Карасёў нарадзіўся 20 снежня 1920 г. у вёсцы Дравасекава Вялікалуцкага павета Пскоўскай губерні (цяпер Куньінскага раёна Пскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў восем класаў. У 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію, скончыў палкавую школу.