9 чэрвеня 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Марыі Мікалаеўны Клачковіч (1946), заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь, ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна
Марыя Мікалаеўна Клачковіч нарадзілася 9 чэрвеня 1946 г. у вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Педагагічную дзейнасць пачала ў 1965 г. старшай піянерскай важатай у Лясковіцкай васьмігадовай школе Іванаўскага раёна. Праз год паступіла ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна на хіміка-біялагічны факультэт.
7 красавіка 2021 г. — 40 гадоў з дня заснавання ўстановы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання» (1981)
Гісторыя Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання пачынаецца 7 красавіка 1981 г. з загада Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі і Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР № 79/121 «Аб адкрыцці ў г. Кобрыне тэхнічнага вучылішча». Сваім існаваннем вучылішча абавязана Кобрынскай прадзільна-ткацкай фабрыцы «Ручайка». Будаўніцтва буйнога тэкстыльнага прадпрыемства запатрабавала адкрыцця прафесійнай навучальнай установы. Так з’явілася тэхнічнае вучылішча № 153, дырэктарам якога быў прызначаны Георгій Віктаравіч Амельянюк.