Спадчына: Косаўскі расстрэл 1927
Серада, 23 Люты 2022 08:32
3 лютага 2022 г. – 95 гадоў з дня расстрэлу палітычнай дэманстрацыі працоўных у г. Косава (Івацэвіцкі р-н; 1927), злачынства польскай улады
Пасля ўсталявання на тэрыторыі Заходняй Беларусі польскай улады (1921) разгарнулася актыўная барацьба за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне, аб’яднанне з Беларускай ССР. У 1923 г. была ўтворана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), якая стала авангардам барацьбы народных мас.