Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Крыштафовіч Мірон Емяльянавіч

У пошуках лепшых форм кіраўніцтва эканомікай і культурай лістападаўскі (1962) пленум ЦК КПСС прыняў рашэнне аб пераходзе да вытворчага прынцыпу арганізацыйнай пабудовы партыі і з разлікам, што такая перабудова зробіць партыйнае кіраўніцтва народнай гаспадаркай больш канкрэтным і кваліфікаваным, павысіць адказнасць партыйных арганізацый за гаспадарчае будаўніцтва.

У ліпені 1943 г. па ўказанні ЦК КП(б)Б на базе міжраённага «Камітэта барацьбы з нямецкімі акупантамі» (арганізаваны 12 мая 1942 г.) быў створаны Брэсцкі абласны антыфашысцкі камітэт, які працаваў пад кіраўніцтвам Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б. Сакратаром антыфашысцкага камітэта быў Іосіф Паўлавіч Урбановіч (1907–1944), яго намеснікам, другім сакратаром — Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч (1899–1985). Камітэт знаходзіўся ў распалажэнні партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнкі Брэсцкага злучэння. Вёў арганізацыйную і палітыка-масавую работу па ўзмацненні барацьбы насельніцтва і партызанскіх атрадаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Напярэдадні вызвалення Брэстчыны ад акупантаў камітэт аб’ядноўваў у 11 раённых арганізацыях 422 ячэйкі, якія налічвалі 1 893 падпольшчыкаў.

Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч нарадзіўся 18 жніўня 1899 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Піняны Пружанскага павета (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці). З чатырнаццаці гадоў Мірон пачаў свой працоўны шлях, батрачыў.

У 1923 годзе Мірон Крыштафовіч уступіў у КПЗБ і становіцца сакратаром Хараўскога падпольнага падрайкома. У 1925–1929 гадах за рэвалюцыйную дзейнасць Мірон Крыштафовіч быў зняволены ў турму. Пасля выхаду з турмы знаходзіўся на падпольнай рабоце. У сакавіку 1932 года быў накіраваны на вучобу ў Маскву. У лютым 1935 года Мірон Емельянавіч скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду, вярнуўся ў Заходнюю Беларусь на нелегальную партыйную работу. Мірон Емяльянавіч займае розныя пасады: сакратар Гродзенскага, Навагрудскага, Беластоцкага, Слонімскага, Брэсцкага акруговых камітэтаў КПЗБ, інструктар ЦК КПЗБ.