Спадчына: Кіжаватаў Андрэй Мітрафанавіч
Панядзелак, 10 Сакавік 2025 11:55
31 жніўня 2022 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Андрэя Мітрафанавіча Кіжаватава (1907–1941), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці, Героя Савецкага Саюза (1965)
Андрэй Мітрафанавіч Кіжаватаў нарадзіўся 31 жніўня 1907 г. у сяле Селікса Гарадзішчанскага павета Пензенскай губерні (цяпер сяло Кіжаватава Бясонаўскага раёна Пензенскай вобласці) у сялянскай сям’і. У Чырвонай арміі з 15 лістапада 1929 г. Закончыў школу малодшага каманднага саставу ў артылерыйскім дывізіёне, у 1930 г. стаў камандзірам гарматы ў асобным конным дывізіёне Заходняй пагранічнай акругі.