Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Маларыцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Савет Народных Камісараў БССР 10 снежня 1939 г. прыняў пастанову № 1145 «Аб арганізацыі пажарнай аховы ў заходніх абласцях Беларускай ССР», у адпаведнасці з якой былі створаны інспекцыі пажарнай аховы УНКУС па Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях, а ўся пажарная ахова арганізавана па існуючым у БССР прынцыпе і пажарная ахова НКУС БССР пераўтварылася ў аддзелы пажарнай аховы.

Маларыцкая пажарная служба размясцілася ў невялікім будынку па вул. Чырвонаармейскай. Аб даваенным перыядзе дзейнасці пажарных звестак вельмі мала, відавочна, што развіццю пажарнай службы перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна. Старажылы распавядаюць, як 22 чэрвеня 1941 г. пылала Маларыта, абстраляная нямецкімі захопнікамі. Гарэў увесь цэнтр, мала якія будынкі ўцалелі.