Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Мастацкая самадзейнасць

Пры Столінскім раённым Доме культуры ў 1973 г. быў створаны самадзейны харавы калектыў. Яго арганізатарам і першым мастацкім кіраўніком быў Мікалай Рыгоравіч Вайцяхоўскі. Калектыў, які аб’яднаў апантаных людзей, якія не ўяўлялі свайго жыцця без народнай творчасці, музыкі і песні, ад года ў год развіваўся, сталеў, удасканальваў свае выканальніцкае майстэрства.

Асноўныя накірункі творчасці – адраджэнне, захаванне, развіццё і папулярызацыя песеннай спадчыны Століншчыны і Беларусі. Хор стаў лаўрэатам I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975–1977). У 1977 г. за творчыя дасягненні і актыўную канцэртную дзейнасць хору «Крыніца» было прысвоена ганаровае званне «Народны самадзейны калектыў», якое ён нязменна пацвярджае.

Пры Столінскім раённым Доме культуры ў 1973 г. быў створаны ансамбль танца. Яго арганізатарам і першым мастацкім кіраўніком быў Мікалай Міхайлавіч Бараўкоў (з 1999 г. – Дубінін), ураджэнец Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, выпускнік Магілёўскага культасветвучылішча (1972).

Узорны ансамбль эстраднага танца «Капрыз» быў створаны ў 1998 г. пры Камянецкім гарадскім Доме культуры Брэсцкай вобласці. Асноўная мэта дзейнасці калектыву – папулярызацыя танцавальнага мастацтва, выхаванне музычнага густу. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік ансамбля Валянціна Валянцінаўна Крывец прыйшла працаваць харэографам ў Дом культуры ў студзені 1997 г., набрала дзяцей малодшых класаў у танцавальную групу.

Самадзейны тэатральны калектыў пры прафкаме Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі быў створаны ў 1946 г. Арганізатар і першы кіраўнік — Аляксей Максімавіч Самараў (1904–1977), заслужаны артыст БССР (1963), у 1947–1977 гг. служыў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ, выканаўца характарных і камедыйных роляў.