23 ліпеня 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Георгія Рыгоравіча Гулюка (1944), дзяржаўнага дзеяча, доктара сельскагаспадарчых навук, заслужанага меліяратара РСФСР
Георгій Рыгоравiч Гулюк нарадзіўся 23 ліпеня 1944 г. у в. Дварэц (Яромічы) Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Рыгор Паўлавіч Гулюк, равеснік Кастрычніцкай рэвалюцыі, якому давялося прайсці Вялікую Айчынную вайну, сустрэць Перамогу ў Берліне ў званні старшага сяржанта. Разам з жонкай Соф'яй Мяфодзьеўнай выгадавалі дачку Галіну і сына Георгія.
2023 г. — 70 гадоў з часу заснавання УП «Кобрынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм» (1953)
УП «Кобрынскае прадпрыемства меліярацыйных систэм» (УП «Кобрынскае ПМС») — адно з найбуйнейшых меліярацыйных прадпрыемстваў Брэстчыны з багатай гісторыяй.
Гісторыя меліярацыі Кобрыншчыны пачалася з першага меліярацыйнага канала, які з'явіўся ў той час, калі тутэйшымі землямі валодала каралева польская і вялікая княгіня літоўская Бона Сфорца. З 1550 г. яна задумала маштабную аграрную рэформу, падчас якой былі зроблены першыя спробы меліярацыі. Канал носіць імя каралевы Боны з сярэднявечча і служыць людзям да нашых дзён. Упадаючы ў межах Кобрына ў Мухавец, з'яўляецца самым старажытным меліярацыйным аб'ектам Беларусі. Аб гэтым сведчыць памятны знак першаму меліярацыйнаму каналу, які ў 2001 г. усталяваны ў Кобрыне. У спісе найстарэйшых гідратэхнічных збудаванняў ёсць яшчэ некалькі каналаў (Кобрынскі, Каралеўскі, Арэхаўскі і г. д.), якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна і сёння выконваюць функцыі водапрыёмнікаў меліярацыйных сістэм.
7 студзеня 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Івана Андрэевіча Паліўкі (1926–1975), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы (1966), заслужанага меліяратара БССР
Іван Андрэевіч Паліўка нарадзіўся 7 студзеня 1926 г. у в. Пераруб Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Рудскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1934–1939 гг. вучыўся ў польскай школе в. Хомiчава, якая за 3 км ад дома, за Дняпроўска-Бугскiм каналам, з 1939 г. у той жа школе, але з савецкімі настаўнікамі.
16 лістапада 2020 г. — 50 гадоў з дня заснавання Жабінкаўскай ПМК-19 УП «Брэствадбуд» (1970)
Пасля Вялікай Айчыннай вайны меліярацыйна-аднаўленчыя работы ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці пачаліся ў 1948 г. і вяліся на аб’екце «Чорны роў». Арганізацыяй і правядзеннем работ кіраваў раённы меліяратар Міхаіл Данілавіч Яроцкі. Неабходнасць у правядзенні меліярацыі была выклікана развіццём сельскай гаспадаркі раёна, якое патрабавала ўвядзення ў абарот новых плошчаў зямель.