Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Мясяціцкая царква Параскевы Пятніцы

Гісторыя праваслаўнай царквы Параскевы Пятніцы ў в. Мясяцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці пачынаецца з 1794 г., калі на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі на кошты прыхажан быў пабудаваны драўляны храм у форме прадаўгаватага крыжа з двума купаламі. Храм быў асвячоны ў гонар святой велікамучаніцы Параскевы, дзяўчыны, якаявырашыла прысвяціць сваё жыццё Богу і вучэнню Хрыста. Параскева ў перакладзе з грэчацкага азначае «пятніца», што адсылае да пятніцы як да дня пакут Гасподніх.