Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Мікашэвічы

Аркадзь Феадосьевіч Рылюк нарадзіўся 21 красавіка 1934 г. у вёсцы Ліпнікі Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння Ліпніцкай сямігадовай школы (1950) паступіў у Пінскае медыцынскае вучылішча, якое скончыў у 1953 г. Год працаваў фельчарам у в. Валавель Драгічынскага раёна.

Уладзіслаў Іосіфавіч Нядзведскі нарадзіўся 24 ліпеня 1929 года на Рахавіцкіх хутарах Лунінецкага павета (цяпер вёска Рахавічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў два класы польскай школы, а перад Вялікай Айчыннай вайной – чацвёрты клас беларускай.

Рахавіцкія хутары ўвайшлі ў партызанскую зону, якую ў лютым 1943 года фашысты абклалі блакадай, а потым пачалі знішчэнне. Падчас аблавы карнікаў жыхары хаваліся ў лесе, тады загінулі бацькі і брат з сяcтрой. Уладзіславу і сястры Віні ўдалося ўратавацца. Сіратам даў прытулак матчын брат К. Я. Данілевіч.

Уладальнiк многiх лясоў Мазырскага павета Д. С. Агаркаў пабудаваў у 1898 годзе ў мястэчку Мікашэвічы лесапільна-фанерны завод, які выпускаў дошкі, фанеру, гонку, сталярныя і будаўнічыя матэрыялы, скрынкі для кандытарскіх вырабаў, тытуню і папяросных гільзаў.

Юрый Iванавiч Авяр'янаў нарадзiўся 16 чэрвеня 1952 года ў гарадскiм пасёлку Мiкашэвiчы Лунiнецкага раёна Брэсцкай вобласцi.