Спадчына: Папоў Мікалай Міхайлавіч
Серада, 08 Ліпень 2020 09:34
1 мая 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Міхайлавіча Папова (1920–1988), удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, заслужанага настаўніка БССР
Мікалай Міхайлавіч Папоў нарадзіўся 1 мая 1920 г. у вёсцы Навасяргееўка Арэнбургскай вобласці (Расія) у сям’і селяніна-земляроба. Быў студэнтам-завочнікам, працаваў настаўнікам. Запаветнай марай было атрымаць ваенную адукацыю, стаць камандзірам. Мікалая Папова па яго просьбе ў 1939 г. двойчы выклікалі ў райваенкамат, але прызыўная камісія залічвала ў рэзерв, бо ў школах не хапала настаўнікаў.