Спадчына: Пушкін Аляксандр Сяргеевіч
Панядзелак, 17 Чэрвень 2019 14:26
6 чэрвеня 2019 г. — 220 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна (1799–1837), рускага пісьменніка, пачынальніка новай рускай літаратуры, заснавальніка сучаснай рускай літаратурнай мовы
Аляксандр Сяргеевіч Пушкін нарадзіўся 6 чэрвеня 1799 г. у Маскве. Выхоўваўся ў Царскасельскім ліцэі (1811–1817). Служыў у Калегіі замежных спраў. Аўтар паэм «Каўказскі нявольнік» (1820–1821), «Бахчысарайскі фантан» (1823), «Медны коннік» (1833), трагедыі «Барыс Гадуноў» (1825), рамана «Яўгеній Анегін» (1830), цыкла прозы «Аповесці Белкіна» (1830), аповесці «Капітанская дачка» (1836), рамана «Дуброўскі» (1832–1833), казак, вершаў, паэм і многіх іншых твораў. Актыўна выступаў як журналіст і крытык. У 1836 г. пачаў выдаваць часопіс «Современник». У выніку каварнай свецкай інтрыгі смяротна паранены на дуэлі і памёр 10 лютага 1837 г.