Спадчына: Раманы
Панядзелак, 16 Верасень 2024 10:50
2024 г. — 50 гадоў з часу апублікавання рамана Барыса Львовіча Васільева «В списках не значился» (1974), які апісвае подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці
Рускі савецкі пісьменнік, драматург, сцэнарыст Барыс Львовіч Васільеў нарадзіўся 21 мая 1924 г. у Смаленску ў сям’і афіцэра. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Барыс Васільеў дабравольцам пайшоў на фронт у складзе знішчальнага камсамольскага батальёна. Затым служыў у 8-м гвардзейскім паветрана-дэсантным палку 3-й гвардзейскай паветна-дэсантнай дывізіі. У сакавіку 1943 г. быў паранены пад Вязьмай. Пасля шпіталя накіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію бранятанкавых і механізіраваных войск імя І. В. Сталіна, закончыў інжынерны факультэт (1946), служыў на выпрабаванні новых танкаў на Урале. Звольнены ў запас ў 1954 г. у званні капітан-інжынера