Спадчына: Рудкоўскі Міхаіл Міхайлавіч
Пятніца, 13 Май 2016 12:20
17 красавіка 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Міхайлавіча) Рудкоўскага (1936–1991), паэта, перакладчыка
Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў вёсцы Востраў (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобалсці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Востраўскай васьмігадовай школы Міхаіл Рудкоўскі вырашыў стаць настаўнікам і паступіў на вучобу ў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Неўзабаве, калі вучылішча ў Ганцавічах было ліквідавана, яго перавялі на вучобу ў аналагічную ўстанову ў тады яшчэ абласным горадзе Пінску.