Спадчына: Салісты
Чацвер, 18 Люты 2016 15:24
26 мая 2016 г. – 40 гадоў з дня нараджэння Аляксея Валер’евіча Авечкіна (1976–2013), латвійскага і беларускага балетнага танцоўшчыка, саліста Латвійскага Нацыянальнага балета і Беларускага Вялікага акадэмічнага тэатра оперы і балета
Аляксей Валер’евіч Авечкін нарадзіўся 26 мая 1976 года ў Брэсце. Яго бацька, Валерый Васільевіч Авечкін, працаваў вадзіцелем, а маці, Людміла Дзмітрыеўна, была работнікам кніжнага гандлю. Аляксей быў другім дзіцём у сям’і пасля сястры Наталлі.
Аўторак, 21 Ліпень 2015 15:43
14 чэрвеня 2015 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйды-Суміцкага (1900–1981), опернага спевака, педагога ў эміграцыі
Міхась Іванавіч Забэйда-Суміцкі нарадзіўся 14 чэрвеня 1900 года ў вёсцы Шэйпічы (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобалсці) у беднай сялянскай сям’і. Бацька – Іван Андрэевіч Забэйда з вёскі Несцяровічы, маці – Аляксандра Феліксаўна Суміцкая з вёскі Шэйпічы. Дзяцей у сям’і нарадзілася сямёра, але выжыў толькі Міхась. Калі яму было паўтары гады, бацька памёр.