Спадчына: Скасаванне Баранавіцкай вобласці
Серада, 04 Верасень 2024 16:29
8 студзеня 2024 г. — 70 гадоў з дня скасавання Баранавіцкай вобласці (1954), уключэння часткі яе раёнаў у Брэсцкую вобласць
Баранавіцкая вобласць з адміністрацыйным цэнтрам у г. Баранавічы была створана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 4 снежня 1939 г. Вярхоўны Савет СССР 4 красавіка 1940 г. зацвердзіў стварэнне вобласці. Першапачаткова Баранавіцкая вобласць дзялілася на 8 паветаў: Баранавіцкі, Валожынскі, Лідскі, Нясвіжскі, Навагрудскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі і Шчучынскі.