Спадчына: Спажывецкая кааперацыя
Пятніца, 11 Ліпень 2025 09:47
2025 г. — 85 гадоў з часу стварэння Кобрынскага раённага спажывецкага таварыства (1940)
На падставе Устава раённага Саюза спажывецкіх таварыстваў, зацверджанага Пастановай Прэзідыума Цэнтрасаюза, у 1940 г. быў створаны Кобрынскі раённы Саюз спажывецкіх таварыстваў, у задачы якога ўваходзіла арганізацыя кааператыўнага гандлю. У гэтых мэтах Кобрынскі райспажыўсаюз арганізаваў на тэрыторыі свайго раёна Тэвельскае, Жухавецкае, Лепясоўскае, Залескае і Пескаўскае спажывецкія таварыствы.