Спадчына: Стойлы
Чацвер, 31 Сакавік 2022 12:02
8 мая 2022 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Тарасюка (1932–2015), народнага майстра Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
Мікалай Васільевіч Тарасюк нарадзіўся 8 мая 1932 г. у в. Стойлы Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў чатыры класы Галасяцінскай пачатковай школы. З малых гадоў Мікола пачаў працаваць на гаспадарцы. У дзевяць гадоў ён разам з бацькам хадзіў за плугам, у дванаццаць – ужо самастойна абрабляў зямлю. У 1951 г., калі ў Стойлах і суседніх вёсках ствараўся калгас, ён быў ужо сталым сялянскім гаспадаром, усё астатняе жыццё працаваў у калгасе.