15 студзеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Трафіма Андрэевіча Стэльмашука (1905–1986), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Іванава
Трафім Андрэевіч Стэльмашук нарадзіўся 15 студзеня 1905 г. у вёсцы Трыліскі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Першую сусветную вайну сям’я была эвакуіравана ў глыб Расіі, у 1919 г. Стэльмашукі вярнуліся на радзіму. Спазнаўшы з ранняга дзяцінства цяжкую паднявольную працу, Трафім стаў на шлях актыўнай барацьбы з польскім рэжымам.
2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Барскага (1920–1943), удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну
Мікалай Паўлавіч Барскі нарадзіўся ў снежні 1920 г. у Маскве ў сям’і рабочага. Вучыўся ў школе № 336 імя Радзішчава (1928–1935) г. Масквы. Гэта была доследна-паказальная школа. Пры ёй быў арганізаваны інтэрнат, дзе жылі дзеці, якія рана страцілі бацькоў. З такімі хлопцамі і сябраваў Мікалай. З самага дзяцінства хлапчук быў сур’ёзны, добрасумленны, працавіты, з добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, добра вучыўся.