Спадчына: Ураджайная
Серада, 15 Май 2024 08:47
4 мая 2024 г. — 225 гадоў з дня нараджэння Фларыяна Бохвіца (1799–1856), філасофа
Фларыян Бохвіц нарадзіўся 4 мая 1799 г. у мястэчку Мір Навагрудскага павета (цяпер г. п. Мiр Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці). Бацька, Рамуальд Бохвіц быў памешчыкам, пратэстантам. Маці, Ангелія Борзабагатая – каталічка, выхавала сына ў духу сваёй веры.