2022 г. — 80 гадоў з часу стварэння Пінскага партызанскага злучэння (1942) у гады Вялікай Айчыннай вайны
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў Пінску, напярэдадні акупацыі горада, быў створаны першы партызанскі атрад пад камандаваннем В. З. Каржа, які 28 чэрвеня правёў першы бой з акупантамі. У Пінскай вобласці ў 1941–1942 гг. былі створаны партызанскія атрады імя С. М. Кірава, імя В. І. Чапаева, імя М. А. Шчорса, імя М. Ц. Шыша, В. А. Васільева, А. І. Дамброўскага, якія вялі актыўную ўзбронную барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
13 снежня 2020 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Фядотава (1910–1974), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Мікалай Сцяпанавіч Фядотаў нарадзіўся 13 снежня 1910 г. у вёсцы Сухова Баравіцкага павета Наўгародскай губерні (цяпер Баравіцкага раёна Наўгародскай вобласці) у сям’і селяніна. Скончыў землеўпарадкавальны тэхнікум у Пскове (1930), накіраваны на працу ў Кустанайскую вобласць (Казахстан). У 1932 г. прызваны ў Чырвоную армію.