Спадчына: Хмелеўская Праабражэнская царква
Аўторак, 23 Верасень 2025 15:23
2025 г. — 300 гадоў з часу будаўніцтва Праабражэнскай царквы ў в. Хмелева (Жабінкаўскі р-н; 1725), помніка народнага драўлянага дойлідства
Вёска Хмелева Жабінкаўскага раёна ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў ХVI ст. як маёнтак у Берасцейскім старостве ВКЛ. На захадзе, непадалёк ад Хмелева, на могілках у 1725 г. быў узведзены з дрэва уніяцкі храм у гонар Праабражэння Гасподняга.