Спадчына: Шамір Іцхак
Чацвер, 28 Жнівень 2025 09:32
15 кастрычніка 2025 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Іцхака Шаміра (1915–2012), ізраільскага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча
Іцхак Шамір (Езярніцкі) нарадзіўся 15 кастрычніка 1915 г. у мястэчку Ружаны Гродзенскай губерні (цяпер г. п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Шлома Езярніцкі, валодаў маленькай гарбарнай майстэрняй, падтрымліваў мясцовую двухгадовую яўрэйскую школу і ўзначальваў яўрэйскую абшчыну. Маці — Перале, была добрасардэчнай, спагадлівай жанчынай, займалася хатнімі справамі. У сям’і выхоўвалася трое дзяцей — Іцхак і дзве яго старэйшыя сястры Мірыям і Рыўка.