Спадчына: Шыпук Павел Уладзіміравіч
Пятніца, 12 Красавік 2019 11:30
1 мая 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Паўла Уладзіміравіча Шыпука (1949–2014), дзяржаўнага дзеяча, акадэміка Беларускай інжынернай акадэміі
Павел Уладзіміравіч Шыпук нарадзіўся 1 мая 1949 г. у вёсцы Опаль Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. З 1966–1967 гг. працаваў інструктарам Іванаўскага райкама ЛКСМБ. У 1972 г. закончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «хімічная тэхналогія шкла і сіталаў», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-хімік-тэхнолаг».