Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Васіль Мікалаевіч Марэйка нарадзіўся 15 ліпеня 1948 г. у г. Давыд-Гарадку Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 2 адпрацаваў год у давыд-гарадоцкай «Райсельгастэхніцы», затым паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

Дадатковая інфармацыя

Ілья Савіч Галкін нарадзіўся 1 жніўня 1898 г. у в. Панасюкі Пружанскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер Дзмітровіцкага сельсавета Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Вучыўся ў Раснянскай двухкласнай школе. Набліжэнне фронту Першай сусветнай вайны ў 1915 г. прымусіла вялікую сям’ю падацца ў бежанства ва Уладзімірскую губерню, дзе ў г. Каўроў Ілья атрымаў пачатковую адукацыю. Закончыў тэхнічнае вучылішча пры Маскоўскай чыгунцы, працаваў фармоўшчыкам ліцейнага цэха чыгуначных майстэрняў.

Дадатковая інфармацыя

Іван Іванавіч Монцік нарадзіўся 5 мая 1938 г. ў в. Скарынкі Слонімскага павета (з 1976 г. далучана да в. Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У верасні 1945 г. пайшоў у першы клас мясцовай школы. Пасля заканчэння дзесяцігодкі быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую армію, служыў на Балтыйскім флоце на эсмінцы «Стойкий».

Дадатковая інфармацыя

Леў Раманавіч Казлоў нарадзіўся 28 ліпеня 1938 г. у в. Літвінкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Вялікая Айчынная вайна застала сям’ю (маці Марыю Іванаўну, бацьку Рамана Іванавіча і трохгадовага Лёву) у Пінску. Пасля вайны пераехалі ў Кобрын. У школу (сёння СШ № 1) Леў пайшоў у 1946 г. і правучыўся там сем гадоў. Далей працягваў вучобу ў сярэдняй школе № 2, якую закончыў у 1956 г. У школьныя гады любіў чытаць, выяўляў здольнасці да малявання, захапляўся гісторыяй.

Дадатковая інфармацыя

Раіса Мікалаеўна Філімоненкава (Кукіна) нарадзілася 25 лютага 1948 г. у г. Дуброўна Віцебскай вобласці. Пражывала ў г. Кобрыне з 1960 г. па 1968 г. Вучылася ў сярэдняй школе № 2, пасля заканчэння якой у 1968 г. паступіла ў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці.

У 1973 г. Раіса Філімоненкава скончыла інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія швейных вырабаў» на выдатна, атрымала кваліфікацыю «Інжынер-тэхнолаг». Падчас навучання вяла актыўную грамадскую работу, атрымлівала стыпендыю імя У. І. Леніна, у 1971 г. была дэлегіравана на I Усесаюзны злёт студэнтаў СССР (Масква).

Дадатковая інфармацыя

Старонка 105 з 435