Усяго ў марафоне прынялі ўдзел 20 аўтараў з Мінска, Кіева, Пецярбурга і, безумоўна ж, Брэста. Сярод выступаючых: Алесь Паплаўскі, Марыя Мартысевіч, Мікалай Аляксандраў, Ірына Карэніна, Сяргей Прылуцкі, Алена Сцепаненка, Яўген Бясчасны, Вольга Маркітантава, Антон Рудак, Галіна Сіўчанка, Васіль Барысюк, Ксенія Галіцкая і інш.
У рамках мерапрыемства аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі экспанаваў кніжную выставу «Літаратурная прастора», якая адлюстроўвала літаратурнае жыццё Брэстчыны, а таксама прадстаўляла творчасць аўтараў, выступаючых перад публікай на чытаннях.
Анлайн трансляцыя ўсяго дзейства вялася на сайт «SB.BY», што аўтаматычна павялічвала колькасць саўдзельнікаў «Междуречья».
Як адзначыў вядучы і ідэйны натхніцель марафона паэт Уладзімір Глазаў, у ідэале, улічваючы геаграфічнае становішча і гістарычныя ўзаемаадносіны, яшчэ павінны гучыць вершы на польскай мове, але гэта праца на будучае. Арганізатары і ўдзельнікі марафона спадзяюцца, што падобныя сустрэчы стануць традыцыйнымі для Брэста — горада на скрыжаванні моў, культур і лёсаў.
Жэлянгоўская Ірына Іванаўна,
заг. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79